27 сакавіка долар падаражэў на 150 рублёў, а еўра патаннеў на 60
На Беларускай валютна-таварнай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі.
У пятніцу, 27 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара вырас на 150 рублёў і складае 14 640, курс еўра знізіўся на 60 рублёў — да 15 870, курс расійскага рубля знізіўся з 255,5 да 254 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер, 26 сакавіка, курс долара знізіўся на 70 рублёў і складаў 14 490, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 15 930, курс расійскага рубля вырас з 252 да 255,5 беларускага рубля.
Фота: AFP