26 сакавіка долар патаннеў яшчэ на 70 рублёў, а еўра падаражэў на 20

У чацвер, 26 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара знізіўся на 70 рублёў і складае 14 490, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 15 930, курс расійскага рубля вырас з 252 да 255,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у сераду, 25 сакавіка, курс долара знізіўся на 10 рублёў і складаў 14 560, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 15 910, курс расійскага рубля вырас з 247,5 да 252 беларускіх рублёў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі