25 сакавіка долар патаннеў на 10 рублёў, а еўра — на 30

У сераду, 25 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара знізіўся на 10 рублёў і складае 14 560, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 15 910, курс расійскага рубля вырас з 247,5 да 252 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у аўторак, 24 сакавіка, курс долара знізіўся на 110 рублёў — да 14 570, курс еўра вырас на 80 рублёў — да 15 940, курс расійскага рубля вырас на 0,5 рубля — да 247,5 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі