24 кастрычніка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

24 кастрычніка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

У панядзелак, 24 кастрычніка, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9048 да 1,9023 беларускага рубля, курс еўра зменшыўся з 2,0768 да 2,0704. 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0561 (у пятніцу — 3,0501).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,05%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 кастрычніка былі такія ж тэндэнцыі на валютным рынку. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9064 да 1,9048 беларускага рубля, курс еўра апусціўся з 2,0914 да 2,0768. 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0501 (у чацвер — 3,0519).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі