21 кастрычніка курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся

21 кастрычніка курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся

У пятніцу, 21 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9064 да 1,9048 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,0914 да 2,0768. 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0501 (у чацвер — 3,0519).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,27%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 20 кастрычніка, долар ЗША страціў 0,49 капейкі і каштаваў 1,9064 рубля, курс еўра таксама знізіўся — да 2,0914.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі