19 ліпеня па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы

19 ліпеня па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы і навальніцы

Па ўсходзе краіны сіноптыкі прагназуюць навальніцы і моцныя дажджы ў аўторак, 19 ліпеня. Пра гэта паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні з парывамі да 5-10 метраў за секунду, а па ўсходзе — да 14 метраў за секунду.

Паветра ў начны час прагрэецца да +10 - +16 градусаў, а ўдзень тэмпература падымецца да 17—23 градусаў вышэй за нуль.

20 ліпеня ўдзень прагназуецца пагаршэнне ўмоваў надвор’я. Шмат у якіх раёнах краіны вецер узмоцніцца да 15-20 метраў за секунду, па паўночна-ўсходняй палове Беларусі пройдуць працяглыя моцныя дажджы, у асобных раёнах вельмі моцныя, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі