17 студзеня ў Беларусі курс долара панізіўся, курс еўра вырас

17 студзеня ў Беларусі курс долара панізіўся, курс еўра вырас

У аўторак, 17 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША панізіўся — з 1,9548 да 1,9506 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,0699 да 2,0764. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2815 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2784).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 16 студзеня, курс долара ЗША вырас — з 1,9509 да 1,9548 беларускага рубля, курс еўра панізіўся — з 2,0740 да 2,0699.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі