16 студзеня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра панізіўся

16 студзеня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра панізіўся

У панядзелак, 16 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9509 да 1,9548 беларускага рубля, курс еўра панізіўся — з 2,0740 да 2,0699. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2784 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2853).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,8%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 13 студзеня, курс долара ЗША панізіўся — з 1,9542 да 1,9509 беларускага рубля, курс еўра таксама панізіўся — з 2,0774 да 2,0740.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі