Беларускі рубель 13 студзеня вырас у адносінах да ўсіх валютаў

Беларускі рубель 13 студзеня вырас у адносінах да ўсіх валютаў

У пятніцу, 13 студзеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. На таргах панізіліся курсы ўсіх валют з валютнага кошыка. Курс долара ЗША зменшыўся — з 1,9542 да 1,9509 беларускага рубля, курс еўра панізіўся — з 2,0774 да 2,0740. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2853 беларускага рубля (у чацвер — 3,2902).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 12 студзеня курс долара ЗША панізіўся з 1,9697 да 1,9542 беларускага рубля, курс еўра панізіўся з 2,0803 да 2,0774.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі