17 ліпеня долар патаннеў на 130 рублёў, а еўра — на 175

У пятніцу, 17 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар патаннеў на 130 рублёў і складае 15 187, курс еўра знізіўся на 175 рублёў — да 16 528, курс расійскага рубля знізіўся з 268,87 да 267,24 беларускага рубля.

Нагадаем, у чацвер, 16 ліпеня, долар патаннеў на 32 рублі і складаў 15 317, курс еўра знізіўся на 202 рублі — да 16 703, курс расійскага рубля знізіўся з 270,53 да 268,87 беларускага рубля.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі