16 ліпеня долар патаннеў на 32 рублі, а еўра — на 202

У чацвер, 16 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар патаннеў на 32 рублі і складае 15 317, курс еўра знізіўся на 202 рублі — да 16 703, курс расійскага рубля знізіўся з 270,53 да 268,87 беларускага рубля.

Нагадаем, у сераду, 15 ліпеня, долар падаражэў на 19 рублёў і складаў 15 349, курс еўра павысіўся на 71 рубель — да 16 905, курс расійскага рубля вырас з 268,60 да 270,53 беларускага рубля.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі