15 сакавіка аб'явілі "агульнанацыянальным днём барацьбы за адмену дэкрэта № 3"

15 сакавіка аб'явілі "агульнанацыянальным днём барацьбы за адмену дэкрэта № 3"

Кампанія "Мы не дармаеды!" распаўсюдзіла адмысловую заяву. У ёй 15 сакавіка аб'яўляецца "агульнанацыянальным днём барацьбы за адмену дэкрэта № 3". Адзначаецца, што ў Мінску пададзеная заяўка на правядзенне ў Дзень Канстытуцыі "Маршу недармаедаў". Акцыі могуць прайсці і ў іншых гарадах краіны, у Магілёве, Гродне, Гомелі іх не дазволілі. Мэтай кампаніі называецца "адмена антыканстытуцыйнага дэкрэта".

Да 15 сакавіка, да анансаванай вулічнай акцыі, будзе працягвацца збор подпісаў супраць дэкрэта № 3. А на 22 лютага ў сталіцы запланавалі прэс-канферэнцыю прадстаўнікоў "нацыянальнага і рэгіянальных аргкамітэтаў кампаніі". Яны, дарэчы, заклікаюць арганізатараў акцый у рэгіёнах "супрацьдзейнічаць правакатарам, якія могуць спрабаваць выкарыстоўваць акцыі пратэсту для прасоўвання прарасійскіх лозунгаў".

Вядома, што ў аргкамітэт агульнанацыянальнай кампаніі "Мы не дармаеды!" ўваходзяць Аб'яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя "Зялёныя", Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу, аргкамітэт партыі жанчын "Надзея", кампанія "Наш дом", а таксама рух "За Свабоду".

У пятніцу, 17 лютага, у Мінску прайшла вулічная акцыя супраць дэкрэта № 3, у ёй паўдзельнічалі 2-3 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі