Вера Лапко вышла в 1/32 финала US Open
![Вера Лапко. Фото: Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-08-04t215730z_135221967_nocid_rtrmadp_3_tennis-rogers-cup.jpg.webp?itok=PleYE08_)
Вера Лапко. Фото: Reuters
Вера Лапко выйшла ў 1/32 фінала US Open. На старце турніру беларуская тэнісістка абыграла Кацярыну Бандарэнку з Украіны — 6:3, 6:3. Лапко — 72-я ракетка свету, яе саперніца — 86-я.
Сенсацыйна ўжо ў 1/64 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША прайграла першая ракетка свету румынка Сімона Халеп. З ёй у двух сэтах "разабралася" эстонка Кае Канепі (44-ы нумар у рэйтынгу WTA) — 6:2, 6:4.
У US Open таксама стартуюць беларускі Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка.