В России за махинации арестован член Общественной палаты Союзного государства

Аляксандр Альшэўскі / Аб'яднаная прэс-служба судоў Санкт-Пецярбурга
Аляксандр Альшэўскі / Аб'яднаная прэс-служба судоў Санкт-Пецярбурга

У Санкт-Пецярбургу на 1,5 месяца арыштаваны кіраўнік апарата і чалец прэзідыума Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Аляксандр Альшэўскі, піша TUT.by. Яго вінавацяць у махлярстве з грашыма былога рэктара піцерскага Аграрнага ўніверсітэта Віктара Яфімава

Паведамляецца, быццам Яфімаў перадаў Альшэўскаму 16 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 250 тысяч долараў). Былы рэктар, якога вінавацілі ў растраце сродкаў універсітэта, разлічваў, што яму ўдасца за гэтыя грошы ўгаварыць Альшэўскага даць сведчанні на яго карысць. Аднак Яфімава асудзілі на 5 гадоў. Абураны падманам, ён распавёў праваахоўнікам, як даў хабар Альшэўскаму. 

Следчы камітэт Расіі праверыў заяву рэктара і высветліў, што Альшэўскі яму нічым дапамагчы не мог. Сам "беларуска-расійскі інтэгратар" віну не прызнае, на судзе паабяцаў супрацоўнічаць са следствам. У якасці змякчальных абставінаў мужчына заявіў, што мае ўзнагароды за арганізацыю місіі ў Сірыі ды падзякі ад Рускай праваслаўнай царквы. Афіцыйнай працы ў яго няма. Альшэўскі з'яўляецца чальцом Гандлёва-прамысловай палаты РФ, Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. 

У Беларусі Альшэўскі быў вядомы як гендырэктар Еўразійскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва. У гэтай сваёй іпастасі ён спрабаваў прасоўваць беларускія прадукты харчавання ў Расію і абараняў іх ад прэтэнзіяў Рассельгаснагляду. Гэтае агенцтвае ён зарэгістраваў у 2015 годзе ў Маскве, але ў 2017-м  рахункі былі замарожаныя, бо агенцтва не плаціла падаткі. У 2019 годзе кампанія была ўвогуле выключаная з рэестра юрыдычных асоб, бо ніякай дзейнасці не вяла. 

Увесь гэты час Альшэўскі быў членам Расійска-Беларускага Дзелавога Савета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Последние новости

Главное

Выбор редакции