В Минске пьяный водитель после ссоры с женой разбил машину (фото)

У Мінску п’яны кіроўца пасля сваркі з жонкай разбіў машыну (фота)

Кіроўца Citroen Xsara трапіў у аварыю на МКАД. У раёне вуліцы Мазурава 37-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем і машына наскочыла на ўнутраную агароджу, якая раздзяляе сустрэчныя патокі. Ад удару аўто разгарнула і панесла ў супрацьлеглы бок — на абочыну, а затым і за межы дарожнага палатна. 

Здарэнне адбылося апоўдні 7 лістапада. З-за нізкай шчыльнасці руху ў той час іншыя машыны не пацярпелі. Кіроўца Citroen дачакаўся хуткай — у яго былі невялікія траўмы і сінякі. Сам ён сцвярджаў, што цялесныя пашкоджанні атрымаў яшчэ да аварыі: пасварыўся з жонкай, на злосць вырашыў сесці за руль, а па дарозе ўпаў з лесвіцы. Апошняя акалічнасць раззлавала мужчыну яшчэ болей і ён вырашыў пакатацца, хоць у крыві было 1,9 праміле алкаголю.

Адметна, што дагэтуль ён быў даволі акуратным аўтамабілістам: ніколі раней не трапляўся п’яным за рулём і за свой стаж кіроўцы мае ўсяго некалькі штрафаў, перадае Onliner.by

Фота: Onliner.by

Последние новости

Главное

Выбор редакции