В Гродно пьяный водитель "Джипа" разбил четыре чужих авто (фото)

У Гродне нецвярозы кіроўца “Джыпа” пабіў чатыры чужыя аўто (фота)

У Гродне нецвярозы кіроўца “Джыпа” пабіў чатыры чужыя машыны. Спачатку ён зачапіў тры аўто, прыпаркаваныя на вуліцы Пестрака і вырашыў уцякаць, збочыўшы направа на бліжэйшым скрыжаванні. Аднак яму раптам захацелася змяніць маршрут і кіроўца стаў разварочвацца. Падчас гэтага манеўра ён пабіў яшчэ адну прыпаркаваную машыну і зноў паспрабаваў знікнуць з месца здарэння, але тут у “Джыпа” абарвалася рулявая цяга і машына спынілася.

Некаторы час кіроўца заставаўся за рулём і “газаваў”. Да яго падбеглі супрацоўнікі з суседняга офіснага будынка і не далі парушальніку ўцячы, а таксама выклікалі ДАІ.

Перадгісторыя здарэння была наступнай. 27-гадовы малады чалавек напярэдадні выпіваў у сяброў — усяго ён спажыў 300 грамаў гарэлкі і літр піва. Потым на таксоўцы прыехаў дадому і лёг спаць. Раніцай ён адчуў моцную смагу і захацеў папіць ледзяной гарбаты, якая прадаецца ў адным з начных клубаў. Ён употай ад бацькі ўзяў ключы ад машыны і паехаў у клуб на “Джыпе”. Па дарозе і здарылася чарада аварыяў.

У крыві маладога чалавека знайшлі 2,25 праміле алкаголю. І ён сапраўды меў пры сабе ледзяную гарбату, паведамляе autogrodno.by

Последние новости

Главное

Выбор редакции