В Барановичах под колеса "Мазды" попали две девочки-подростка (фото)
У Баранавічах дзве дзяўчынкі-падлеткі пацярпелі ў дарожным здарэнні. Аварыя адбылася ўвечары 28 верасня на вуліцы Вільчкоўскага, на пешаходным пераходзе побач з аўтобусным прыпынкам “Завод “Эталон”. 30-гадовая кіроўца “Мазды” страціла пільнасць падчас руху і не заўважыла пешаходаў, хоць транспарт, які ехаў па сустрэчнай, спыніўся, каб іх прапусціць.
Адна школьніца атрымала пералом шчыкалаткі, у іншай пералом чэрапа і траўма жывата. Дзяўчынкі дастаўленыя ў лякарню. Па факце аварыі праводзіцца праверка. Як адзначае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, пешаходы не былі абазначаныя флікерамі.
Фота: Брэсцкая абласная ДАІ