Полиция Словении применила перечный газ против мигрантов с Ближнего Востока

Паліцыя Славеніі прымяніла перцавы газ супраць мігрантаў з Блізкага Усходу

Славенская паліцыя прымяніла перцавы газ, каб разагнаць натоўп бежанцаў, якія спрабавалі перасекчы мяжу з боку Харватыі. У той самы час Венгрыя абвінаваціла Харватыю ў парушэнні міжнародных нормаў, пасля таго, як адтуль прыбыў цягнік з мігрантамі ў суправаджэнні харвацкіх паліцыянтаў.

Тысячы мігрантаў, якія спрабуюць дабрацца праз Балканы на поўнач Еўропы, правялі ноч на вакзалах і чыгуначных станцыях, перадае ВВС. З-за ўзмацнення кантролю многія іншыя стараюцца пазбягаць транспартных маршрутаў і ідуць да межаў праз палі.

Многія мігранты ўцякаюць ад канфліктаў у Сірыі, Іраку і Афганістане.

На гэтым тыдні тысячы людзей скіраваліся ў Харватыю з Сербіі пасля таго, як Венгрыя закрыла сваю мяжу з гэтай краінай і адрэзала ранейшы маршрут на поўнач. Першапачаткова Харватыя заявіла, што прыме мігрантаў, аднак у пятніцу ўлады паведамілі, што краіна перапоўненая і не мае намеру рабіцца “цэнтрам па прыёме бежанцаў”. Закрытыя ўсе пункты перасячэння мяжы з Сербіяй, за выключэннем галоўнай дарогі, якая звязвае Бялград і Заграб.

Харватыя пачала накіроўваць людзей на поўнач, не рэгіструючы іх, што выклікала абурэнне Славеніі і Венгрыі. Усе тры краіны ўваходзяць у ЕС, аднак бежанцы хочуць трапіць менавіта ў Венгрыю і Славенію, бо яны ўваходзяць у Шэнгенскую зону.

Венгерскія ўлады заявілі, што ў краіну без папярэджання прыбыў цягнік, які перавозіў болей за тысячу мігрантаў і каля 40 харвацкіх паліцыянтаў. Паліцыянтаў накіравалі назад у Харватыю, а мігрантаў перавозяць цягнікамі на аўтобусах у цэнтры рэгістрацыі побач з аўстрыйскай мяжой.

Аўстрыя пры гэтым заявіла, што не ўзгадняла з Венгрыяй пытанне аб прыняцці мігрантаў. Вена пакінула за сабой права адмаўляць у перасячэнні мяжы людзям, якія не папрасілі прытулку і маюць намер працягнуць сваё падарожжа ў Германію і іншыя краіны.

На наступным тыдні пройдуць два пасяджэнні ЕС, на якіх будуць разглядацца спосабы вырашэння міграцыйнага крызісу.

Фота: AFP

 

Последние новости

Главное

Выбор редакции