Падчас выбуху ў Мінску пацярпела студэнтка з Расіі

Студэнтка з Расіі Марыя Ільіна пацярпела падчас выбуху ў Мінску. Пра гэта паведамляе РИА "Новости", якое спасылаецца на супрацоўніка расійскай амбасады ў беларускай сталіцы.  Дзяўчыне, ураджэнцы Смаленску, 19 гадоў. У Беларусь яна прыехала на вакацыі да бабулі ў горад Барысаў і адтуль з сябрамі паехала на канцэрт у Мінск. Цяпер Ільіна знаходзіцца ў бальніцы, стан яе задавальняючы. 

Последние новости

Главное

Выбор редакции