Оппозиция подсчитает "разочарованных белорусов"

Аналітыкі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў зацікавіліся групай насельніцтва Беларусі, якую яны называюць “расчараванымі”. Цяпер рыхтуецца пасланне да гэтых людзей. Вось што гаворыць у інтэрв’ю Еўрарадыё пра “расчараваных беларусаў” каардынатар планава-аналітычнай групы АДС Вацлаў Арэшка:


“Расчараваныя – гэта людзі, якіх ашукалі. Тыя абяцанні ўлады, на якія
яны спадзяваліся, нявыкананыя. У першую чаргу гэта іх і робіць
расчараванымі. Яны спадзяваліся на стабільнасць, на лепшае жыццё. Цяпер
яны бачаць, што спадзяванні аказаліся марнымі”.

Аналітыкі мяркуюць, што гэтыя людзі, расчараваўшыся ва ўладзе, могуць
стаць прыхільнікамі дэмакратычных сілаў. Для гэтага і будзе складзенае
пасланне. Аднак пра яго змест яшчэ рана гаварыць, кажа Вацлаў Арэшка.
Паводле яго словаў, спецыялісты працягваюць працу.

У бліжэйшы час
будуць праведзеныя даследаванні, якія дазволяць сказаць, сколькі ж у
Беларусі расчараваных людзей.