Напечатано прозаическое произведение Язэпа Дроздовича, написанное 100 лет назад

Мурал с портретом Дроздовича в Дисне / vitvesti.by​
Мурал с портретом Дроздовича в Дисне / vitvesti.by​

Опубликовано первое прозаическое произведение знаменитого белорусского художника Язэпа Дроздовича (1888—1954), написанное более 100 лет назад. Рукопись "Нявольніцы кволага сэрца (Гэлькі)" хранится в отделе редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа НАН Беларуси. Как пишет в "Звязде" литературовед Николай Трус, произведение написано в 1919 году. Исследователи упоминали о нем как о незавершенном. Видимо, поэтому оно и не публиковалось. Теперь же в газете состоялась первая публикация.

"Произведение приходит к читателю более чем через столетие от момента написания, — отмечает Трус. — Уместными при его осмыслении будут поправки на время, а также понимание исторических изменений в культурном и языковом ландшафтах Беларуси".

 

Язэп ДРАЗДОВІЧ


Нявольніца кволага сэрца

(Гэлька)

Эскізы

Трамвай шыбаў усё бліжэй і бліжэй наўскос берага да мора. Паабапал трамвайнага шляху мігацелі высокія, галістыя, голыя ад лісту дрэвы садоў, між каторых там ды сям высоўваліся з-за дрэў то чырвонай, то рудой, то шэра-зеленаватай памалёўкі, рознафасоннай дачнай архітэктуры — драўляныя забудовы.

Гэлька ціха сядзела, захутаўшыся ў сваю ратону і апусціўшы ўніз шырока вытарашчаныя, як быццам ад нейкага зляку ці злосці, свае сіняватыя, глыбока ўпалыя пад павеццю маршалявага задуменнага лоба, пасалавеўшыя вочы, і не звяртала ні на што і ні на кога ніякай заўвагі, а вушшу яе ад зыгання колаў і проваднага зачэпу трамвая ілюзініраваліся ясныя, зычныя гукі жалобнага, хаўтурнага марша:

Ахвярай ты ляжаш

Праз кволае сэрца...

Як зараз вагон трамвая вынырнуў з абаполля дрэў і забудаванняў і праз ягоныя вокны заяснілася пад сівою павалокаю туману хвалістая роўнядзь шумячага мора. Гэлька, беспрытомна пачуўшы блізнату мора, нервова здрыганулася, ускочыла са свайго сядзення на ўспінеч і спакойна пайшла асцярожным, мерным поступам, трымаючыся рукамі за раменныя прытрымнікі.

Гэлька напрамлялася да выхаду, пад’ехаўшы да нейкага белага домаваладання, каб уцячы ад гора, бед і нядолі, пануючых над жыццём чалавека...

— Калі мала табе гэтакіх, дык прымі мяне, прымі, зрабі мяне сваёю, бо мне жыццё апастылела. Прымі мяне, няхай хвалі твае апалошчуць, змыюць вялікі грэх з душы маёй пакутнай. Што, прымаеш? Шуміш... Відаць, што мне з адным табою даводзіцца з’яднацца. Я не жыву, а тлею, — дажываю, жыву мінуўшчынай ды снамі. Таго, каго я так горача, шчыра люблю і любіла, мне не спаткаць ніколі, ён для мяне памёр, як паміраюць у жыцці пражытыя дні і мінулыя леты, мне не вярнуць яго, як не вярнуць той вясны...

Бывай жыццё, бывай радня, што не разумела душы маёй, бывай і ты, вясна любові маёй!

Бывай і ты, цябе калісь так шчыра-горача любіла! Можа, не раз уздыхнеш і слёзна заплачаш па мінулым жыцці, тым жыцці, што, як кветку вясна маладая, цябе гадавала твая матулька...

Можа, успомніш калі і мяне, бедную Гэльку, бяздольную Гэльку, тую Гэльку, што ў раннія дні сваёй маладосці палюбіла цябе, палюбіла па-дзіцячы нявіннай і шчырай душою, палюбіла цябе шчырым, верным і чыстым, праўдзівым каханнем дзявочага сэрца, а з чаго і за што — ні за што, ты быў друг, ты быў другам маім, шчырым другам зычлівага сэрца... А цяпер? Ты не знаеш мяне, я не знаю цябе.

Бедная Гэлька, няшчасная Гэлька, ты здурнела, твае клікі і енкі ніхто не пачуе, напрасен твой голас тут, у гэтай пустэльні, нават лес не адгукнецца рэхам, што паводдаль стаіць, над узбярэжжам мора стаіць. Нават кнігаўка гэта, што ляціць у паветры над шумячымі хвалямі мора, не звяртае ўвагі на твой голас прашчальнага крыку ад збалелай душы, збалелага сэрца...

* * *

— Паклічце мне тую сястрычку, што мяне разбудзіла...

— Мілая сястрычка, напішы мне ліст. Пішыце тое, што я буду казаць: "Мілы Адолька! Не пужайся, я жыць хачу, я чула твой голас, каторы стрымаў мяне ад смерці, але..."

— Так і пісаць — "але" ці далей што к гэтаму будзе?

— Пішыце далей: "Дарагі друг мой Адолька, ты дораг мне, ты мне даражэй над усё на свеце, апрыч Бога, катораму я раней гэтага часу хоць і верыла, але не хацела верыць, верыць чыстай і шчырай, адкрытай душою..."

— Прабачце, я перапыню пытаннем. Дзеля чаго і з якой прычыны вы, веручы Богу, разам з гэтым развівалі ў сабе хэнць не верыць?

— Бо гатовілася ў "свецкія дамы" і хацела разыграць сабою вельмі мудрую і модную арыстакратку самага навейшага тыпу. Пішыце далей: "Ты для мяне даражэй, чым само маё жыццё..." Пішыце далей: "Ох, каб я ведала, дзе ты жывеш, здаецца, птушачкай к табе прыляцела б, але не ведаю, дзе ты..." Ой не, гэта апошняе не пішыце.

— А зараз вы не ведаеце, дзе ён, то якім жа ж спосабам вы думаеце пераслаць яму гэты ліст?

— Праз расейскае пасольства ў Вашынгтоне, думаю...

— Добра, не буду спрачацца, але ці вы пэўна ведаеце, што ён у Амерыцы, а не ў Сібіры дзесь ці яшчэ дзе?

— Я чула яго голас з Амерыкі... Я веру гэтаму містычнаму голасу... Веру, што ён там, толькі не ведаю, у якім ён там горадзе. Прашу пісаць!

— Прабачце мне за маю цікавасць. Вось наконт гэтага містычнага голасу, пра каторы вы толькі што ўспамянулі.

— Ага... Голас гэты я чула на круглай адзіноце якраз у тую хвіліну, калі кідалася тапіцца, калі я кінулася к вадзе. У вушшу маім зазвінелі зычныя словы Адолі: "Гэлька, што ты робіш, апамятуйся!" Помню як цяпер...

— А раней вам даводзілася калі чуць гэтыя словы з вусен Адолі?

— Не, здаецца, не помню... А нарэшце, можа, калісь і чула... Я ведаю, вы мне хочаце сказаць, што я галюцыніравала паўторнымі гукамі калісь чутага... Але, я не спрачаюся, вы правы... Але мая шчырая вера ў прыгожую і мілую для мяне ману ў сто раз для мяне вартней за вашу шчырую, нудна-панурую праўду. Яе няма, на кожным кроку толькі здрада і здрада.

— Не плач, даражэнькая, не плач, мілачка, усё магчыма, я вам спачуваю!..

— Далей. Ах, забылася ж я, на якім слове мы застанавіліся?

— "Але не ведаю, дзе ты".

— "Але не ведаю, дзе ты, адзавіся! Калі жыццё табе не спрыяе, дай ведаць мне. Я паплыву-паеду да цябе, мая радасць, надзея, я прыкладу ўсе сілы мае, старанні і працу, каб адабраць цябе, вырваць з рук горкага жыцця, з рук бед і нядолі. Я прыкладу ўсе сілы, сілы духу адвагі, да змогі над нэндзай жыцця твайго, дружа! І зраблю цябе вольным, а жыццё тваё пекным, шчаслівым, багатым. Адзавіся! А пакуль што я малюся, я малю ўсемагутную Божую Волю, каб паслала табе сілу моцы ў душы і здароўі".

Далей будзьце ласкавы напісаць, што я трошкі хвора... Ой! Папраўце мне галаву, палажыце яе сярод падушкі...
Дайце мне трошку чагось выпіць...

Дзякуй, мілачка, дай Божанька вам добрага здароўя... Ой, як гараць рукі, а ног зусім не чую, ой...

Пішыце, мілачка, далей вось гэтак: "Мілы Адолька! Закажы для мяне, пакуль прыеду, абраз (карціну). А выразі ў ім, выразі так: я сяджу на цвітучай траве, між стракаценькіх кветак і зелля; я вяночкі звіваю, пяяю, а ты побач мне песню іграеш на скрыпцы. Помніш? Як гэта бывала даўней, вобак саду, на ўзгорку ля ставу, між калючай шыпшыны кустоў, дзе мы песні пяялі з табою ўдваіх".

— Мілыя сястрычкі, будзьце ласкавы, дастаньце ў мяне з-за пазухі, на грудзёх, на шнурку аблічнік Адолі ў медальёне і пастаўце яго перад маімі вачмі так, каб я магла яго аглядаць...

— Добра?

— Дзякуй, мілачка, добра. Пішыце далей. Будзьце ласкавы, гэтак: "З таго часу ты мой. Хоць жыццём мы разлучны з табою, хоць судзьба нам з табою судзіла разлуку, але ты мой, ты мой, бо я люблю цябе, люблю не целам, не корцямі натуры, а чыстай, прыгожай і шчырай душою як друга, прыязнага друга. За лепшае шчасце і долю тваю, успроціў гора-нядолі я гатова аддаць для цябе і радасць, і спакой, і красу маладосці маёй..."

— (Сама сабе) У думках, і праўда, я люблю цябе, кахаю і даражу больш над усё на свеце толькі ў трызнах мінулага. Толькі ў роянні думак успаміну мінулай быліцы. Я люблю цябе, кахаю такім, якім быў ты калісь. А цяпер?

Цяпер ты для мяне памёр, загінуў, цябе няма...

Ты жыў, жывеш, думаеш, гаворыш, бачыш, чуеш і ходзіш таксама, як і даўней. І з выгляду свайго ты той самы, але цяпер ты мне чужы, бо ты для мяне ўжо нябожчык, каторага любяць і кахаюць толькі па ўспамінах з мінуўшчыны, такога, якім ён быў жывым, а не мерцвяка, трупа, якім ён ёсць. А ты? Ты для мяне цяпер труп, гнілы і страшны труп, з загінулым абліччам асобы мінуўшчыны, труп, расточаны чарвякамі маны і здрады. Хоць я й памру для гэтага свету, чыніўшага вечна мне мукі, пакутныя мукі, але любіць цябе, як друга, прыязнаю душою я не пакіну ніколі...

Ой, ой мамка мая дарагая! Даруй мне!..

1919 г.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Последние новости

Главное

Выбор редакции