На "Ждановичах" обгорел мужчина, который пытался потушить пожар в грузовике (фото)
Пажар на сталічным рынку “Ждановічы” адбыўся позна ўвечары ў чацвер — на аўтастаянцы рынка загарэўся грузавік “ДАФ”. Яго ўладальнік, 31-гадовы мужчына, спрабаваў самастойна ліквідаваць узгаранне і атрымаў апёкі 1-2 ступені 10% цела. У стане сярэдняй ступені цяжкасці ён быў дастаўлены ў апёкавую рэанімацыю лякарні хуткай дапамогі.
Пажар ліквідавалі ў 23.30. У выніку здарэння аўтамабіль з паўпрычэпам атрымалі значныя пашкоджанні. Таксама аплавіліся тэнты двух цягачоў з паўпрычэпамі, якія стаялі побач. Агонь зачапіў яшчэ тры аўтамабілі.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія падпалу, перадае прэс-служба МНС.
Фота: МНС