Член жюри "Танцуют все": Никакого неуважения к белорусскому языку я тут не вижу

Сябра журы “Танцуюць усе”: Ніякай непавагі да беларускай мовы я тут не бачу

Видео с выступлением белорусской конкурсантки на украинском шоу "Танцуют все" наделала скандала. В поведении и репликах членов жюри в ответ на белорусский язык Наталки Белозеровой многие усмотрел если и не издевательство, то неуважительное отношение к нашему языку.

"Когда члены жюри при первых звуках белорусского языка начали хвататься за грудь и смеяться, зал их радостно поддержал. Смеялись абсолютно беззлобно, но все равно: а действительно, какой смешной язык", — возмущается автор статьи на портале http://www.depo.ua.

В ответ на смех жюри и зала Наталка Белозерова не переходит на русский язык, не теряется и с улыбкой по окончании своего выступления уходит. Или она не заметила того, что заметили зрители шоу?

"Дискомфорт был, ведь я впервые сталкивалась с такой ситуацией, когда украинцы не понимали моего белорусского языка, — признается Наталка. Со мной было впервые, когда я говорю что-то, а меня не понимают. И еще и смеются. Я не могу сказать: это надо мной смеялись или над языком, однако могли бы себя немного сдержать".

Наталка Белазёрава на шоу "Танцуюць усе"

Тым не менш, Наталка Белазёрава ўпэўнівае, што саму гэтую сітуацыю ўспрыняла спакойна і не трымае не толькі на ўсіх украінцаў, але і нават на сяброў журы ніякай крыўды.

Наталка Белазёрава: “Проста я зразумела, што людзі ёсць такія, а ёсць іншыя. Я ніякіх крыўдаў ні на каго не маю. Калі грамадства будзе патрабаваць прабачэння і калі яны палічаць гэта неабходным — то няхай так будзе. Але сама не буду ні ад каго нічога патрабаваць. Іх задача была зрабіць шоу, яны зрабілі з гэтага шоу — так, як умелі. А я паспрабавала сябе, паўдзельнічала… Я не ведаю на самай справе, як правільна тут быць!”

А вось вядомы ўкраінскі гісторык і публіцыст Раман Кабачый ўпэўнены, што сябры журы паводзілі сябе “жудасна” і што сітуацыя вымагае афіцыйных прабачэнняў з боку кіраўніцтва тэлеканала СТБ:

“Людзей, якія больш-менш знаёмыя з Беларуссю, тая сітуацыя вельмі абурыла. Гэта проста страшна скандальна! Цяпер вельмі знаныя людзі патрабуюць ад канала СТБ прабачэнняў. І я думаю, што тэма гэтая, нават калі Наталка кажа, што не крыўдзіцца на суддзяў, не закрытая да афіцыйнага прабачэння прадстаўнікоў тэлеканала СТБ”.

                                     Раман Кабачый

Сябра журы Улад Яма не бачыць нічога ганебнага ў тым, як паводзілі сябе ён, яго калегі і гледачы ў студыі падчас выступу беларускай канкурсанткі.

“Атрымаліся нармальныя, жывыя і, на маю думку, нармальныя зносіны. Кожны ўдзельнік, які прыходзіць на наша шоу, выкарыстоўвае тую мову, якая яму зручная. Прыходзяць і гавораць па-іспанску, па-англійску, па-ўкраінску, па-руску. Не важна — мы ацэньваем танец. І самае важнае — мы з удзельніцай зразумелі адно аднаго. І па-мойму, усе засталіся задаволеныя. Астатняе — нечыя прыдумкі”.

Сваю смяшлівую рэакцыю на беларускую мову Улад тлумачыць… нечаканасцю.

Улад Яма: “Яна першая за 8 гадоў існавання нашага шоу, хто вось так сходу, без папярэджання, з намі пачаў размаўляць па-беларуску. Сам гэты факт для нас быў нечаканым, і пакуль мы з ёй размаўлялі, ніяк не маглі да гэтага прызвычаіцца. Вось і ўсё! Ніякай непавагі да беларускай мовы я тут не бачу”.

Праўда, сама Наталка кажа, што і падчас кастынгу, які прадстаўнікі ўкраінскага канала праводзілі ў Мінску, і потым, падчас другога кастынгу ў Кіеве, яна з арганізатарамі размаўляла па-беларуску. А яны адказвалі па-ўкраінску. І выдатна разумелі адно аднаго.

Што да прабачэнняў беларускай канкурсантцы, то сябра журы лічыць іх непатрэбнымі.

Улад Яма: “Калі б на нас пакрыўдзілася сама ўдзельніца, з якой мы размаўлялі, я думаю быў бы сэнс папрасіць прабачэння. Але прасіць прабачэння ў людзей, якія жывуць у Фэйсбуку, і якім нешта падалося, мне падаецца прынамсі дзіўным”.

У гэтым скандале Раман Кабачый бачыць толькі адзін пазітыўны момант — ён прымусіць украінцаў больш паважліва ставіцца да беларускай мовы і культуры. 

Фота з архіваў Рамана Кабачыя і Улада Ямы

Последние новости

Главное

Выбор редакции