З'явіўся першы трэйлер працягу фантастычнага фільма "Дзень незалежнасці"

З'явіўся першы трэйлер працягу фантастычнага фільма "Дзень незалежнасці"

З'явіўся першы трэйлер працягу фільма "Дзень незалежнасці" 1996 года. Сіквел мае назву "Дзень незалежнасці: Адраджэнне". Падзеі новага фільма адбываюцца праз 20 гадоў пасля першага нападу іншапланетнікаў на Зямлю. На гэты раз напад быў больш маштабным, але і зямляне аказаліся больш падрыхтаванымі. Напрыклад, былі засвоеныя іншапланетныя тэхналогіі і пабудаваная ваенная база на Месяцы.

"Дзень незалежнасці: Адраджэнне" з'явіцца ў пракаце ў чэрвені 2016 года, інфармуе meduza.io.

З'явіўся першы трэйлер працягу фантастычнага фільма "Дзень незалежнасці"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі