З'явіліся здымкі з месца падзення 10-метровай вежы ў Капыльскім раёне

З'явіліся здымкі з месца падзення 10-метровай вежы ў Капыльскім раёне

З'явіліся здымкі з месца падзення 10-метровай металічнай ваданапорнай вежы ў Капыльскім раёне. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 3 ліпеня ў вёсцы Папоўцы. Вежа амаль 40 гадоў стаяла на тэрыторыі малочна-таварнай фермы, абслугоўвала пяць яе будынкаў.

Пацярпелых падчас здарэння не было, адзначае прэс-служба МНС. На працу фермы здарэнне не паўплывала, паколькі работнікамі прадпрыемства быў арганізаваны падвоз вады.

Прычына падзення вежы высвятляецца. Аднак, як інфармавала Еўрарадыё, учора шэраг раёнаў Мінскай вобласці, у тым ліку і Капыльскі, пацярпелі ад моцнага ветру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі