З'явіліся здымкі з месца ДТЗ, у якое пад Стоўбцамі трапіла маршрутка з дзецьмі

З'явіліся здымкі з месца ДТЗ, у якое пад Стоўбцамі трапіла маршрутка з дзецьмі

З'явіліся здымкі з месца ДТЗ, у якое пад Стоўбцамі трапіла маршрутка з групай школьнікаў (яны ехалі з Брэсцкай вобласці ў піянерскі летнік "Зубраня"). Здарэнне адбылося раніцай 10 студзеня на трасе Брэст — Мінск.

Як інфармуе прэс-служба МНС, у "Mercedes Sprinter" ехалі кіроўца і 15 пасажыраў, з і 6 — дзеці. Маршрутка сутыкнулася з мікрааўтобусам "Mercedes Benz". Пацярпела настаўніца, якая суправаджала дзяцей — з салона яе вызвалялі ратавальнікі з дапамогай спецінструментаў. Жанчыну шпіталізавалі з дыягназам чэрапна-мазгавая траўма і траўматычны шок. Агулам пацярпелі 10 чалавек, у тым ліку і школьнікі. Усіх іх завезлі ў бальніцу.

Кіроўца "Mercedes Benz" ад шпіталізацыі адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі