З'явіліся здымкі BMW пасля сутыкнення з картэжам (фота)

З'явіліся здымкі BMW пасля сутыкнення з картэжам спецмашын (па адной з версій, з картэжам кіраўніка Беларусі). Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў нядзелю, 5 ліпеня, на трасе Орша — Шклоў — Магілёў. Легкавік, за рулём якога была 23-гадовая жанчына, раптоўна выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся ў мікрааўтобусам з картэжу, які перакуліўся. Пацярпелі супрацоўнікі Службы аховы, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Як даведалася Еўрарадыё, жанчына-кіроўца знаходзіцца ў бальніцы пад аховай. Тым часам яе муж змясціў у адной з сацсетак фотаздымкі BMW пасля сутыкнення. "Усе жывыя, амаль без траўмаў", — так ён іх пракаментаваў. У легкавіку на момант аварыі былі 6 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі