З'явіліся кадры, як "Беркут" громіць машыны Аўтамайдана (відэа)

Было зафіксавана не менш за чатыры напады на актывістаў у Кіеве, паведамляе censor.net.ua.



У сетцы з'явілася відэа нападу "Беркута" на актывістаў Аўтамайдана на вуліцы Інстытуцкай у цэнтры Кіева. На роліку відаць, што калону з трох аўто спыніў патруль "Беркута" і пачаў нападаць. "Беркутаўцы" літаральна грамілі аўто і збіваюлі кіроўцаў і пасажыраў, пры гэтым не шкадавалі нават жанчын. У выніку, выкрадзеныя 4 чалавекі, пяты пацярпелы — у лякарні.



На відэа мужчына крычыць, каб байцы не чапалі жанчыну, яго жонку, аднак потым чуваць яе крыкі і стогны. Напрыканцы запісу "беркутаўцы" прыходзяць праверыць, ці ёсць відэарэгістратар, аднак знайсці яго не змаглі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі