З'явілася відэа забойства ў Кіеве экс-дэпутата Дзярждумы Расіі Вараненкава

З'явілася відэа забойства ў Кіеве экс-дэпутата Дзярждумы Расіі Вараненкава

З'явілася відэа забойства 23 сакавіка ў цэнтры Кіева экс-дэпутата Дзярждумы Расіі Дзяніса Вараненкава. Гэты момант зафіксавала камера назірання. На відэа відаць, як кілер ідзе за Вараненкавым і яго ахоўнікам, а пасля пачынае страляць. Паранены ахоўнік зрабіў некалькі стрэлаў у забойцу ўжо пасля таго, як той спрабаваў уцячы. Кілер быў паранены і пазней памёр у бальніцы.

Як стала вядома, Дзяніса Вараненкава расстраляў Павел Паршоў, які раней служыў у батальне "Данбас" Нацыянальнай гвардыі Украіны. У баявых дзеяннях ён не ўдзельнічаў, а пасля зусім уцёк і летась яго звольнілі, інфармуе УНІАН.

Яшчэ ў чацвер прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка назваў забойства ў цэнтры Кіева актам дзяржаўнага тэрарызму з боку Расіі. Вараненкаў быў адным з галоўных сведкаў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі