З'явілася відэа ўзлёту самага вялікага паветранага карабля ў свеце

З'явілася відэа ўзлёту самага вялікага паветранага карабля ў свеце

У Вялікабрытаніі ўзняўся ў паветра самы вялікі авіялайнер у свеце —  Airlander 10. Даўжыня апарата — 92 м. Першы яго палёт быў дэманстрацыйным і доўжыўся каля паўгадзіны, інфармуе РБК.

Стваральнікі лятальнага апарата кажуць, што ён можа лятаць без перапынку да двух тыдняў.

Airlander 10 — гібрыд дырыжабля, верталёта і самалёта. Паведамляецца, што ён можа ўздымацца на вышыню 4900 м, развіваць хуткасць да 148 км/гадз. і перавозіць вялікія грузы, спажываючы пры гэтым няшмат паліва.

Airlander знутры напоўнены геліем, а яго абалонку зрабілі са звышмоцных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі