З'явілася відэа пажару на заводзе "Палімір"

З'явілася відэа пажару на заводзе "Палімір"

З'явілася відэа пажару на заводзе "Палімір" у Наваполацку. На ім відаць полымя і дым, які ўздымаецца над адным з цэхаў прадпрыемства.

Здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў суботу, 18 чэрвеня. У адным з цэхаў загарэлася газаразмеркавальная ўстаноўка. Падраздзяленні МНС тушаць узгаранне. Адзначаецца, што пацярпелых няма і што няма пагрозы жыхарам горада.

Як інфармуе ximik.info, сведкі кажуць пра выбух і выбуховую хвалю, якую адчулі людзі, якія адпачывалі на беразе возера Люхава. З некалькіх цэхаў прадпрыемства былі эвакуяваныя рабочыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі