ЗША змякчылі санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў

ЗША змякчылі санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў

29 кастрычніка Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў паведаміла, што санкцыі супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў працягваюцца да 30 красавіка 2016 года, але пры гэтым яны часткова змякчаюцца.

У гэты санкцыённы спіс уваходзяць “Беларускі нафтавы гандлёвы дом”, канцэрн “Белнафтахім”, Belneftekhim USA Inc., заводы “Белшына”, “Гродна Азот”, “Гродна Хімвалакно”, “Нафтан”, “Лакафарба”, “Полацк-Шкловалакно”, інфармуе БелаПАН.

Уся маёмасць гэтых кампаній застаецца заблакаванай, але ім дазволяць трансакцыі. Пры гэтым, калі сума здзелкі перавышае 10 тысяч долараў, грамадзяне ЗША абавязаныя паведамляць пра гэта ва ўпраўленне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента.

Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі

Нагадаем, што 29 кастрычніка Еўрасаюз на чатыры месяцы прыпыніў дзеянне санкцыяў у дачыненні 171 грамадзяніна і 14 кампаній з Беларусі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі