ЗША вырашылі выйсці з ЮНЕСКА

ЗША вырашылі выйсці з ЮНЕСКА

Дзярждэпартамэнт ЗША накіраваў у ЮНЕСКА афіцыйнае апавяшчэнне пра выхад з гэтай арганізацыі. Рашэнне набудзе моц 31 снежня 2018 года, перадае Бі-Бі-Сі.

Прычынай такога рашэння ў заяве Дзярждэпа называюцца запазычанасці ў ЮНЕСКА, неабходнасць фундаментальнай рэформы арганізацыі і "прадузятая антыізраільская пазіцыя ЮНЕСКА".

У Дзярждэпе кажуць, што ЗША застануцца ў якасці назіральніка, які не ўваходзіць у арганізацыю. 

Кіраўніцтва ЮНЕСКА выказала шкадаванне ў сувязі з выхадам Злучаных Штатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі