ЗША нагадваюць: Санкцыі знятыя толькі з двух беларускіх прадпрыемстваў

Нагадаем, што напрыканцы траўня стала вядома пра зняццё санкцый ЗША з ЗАТ "Белтэхэкспарт" і ААТ "Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне" (БелОМА). Санкцыі супраць гэтых кампаніяў былі ўведзеныя ў траўні 2011 года.



Як вынікае з заявы амбасады, якую перадае БелаПАН, санкцыі знятыя ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння ў адпаведнасці з Актам ЗША пра нераспаўсюджанне ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі. Акт прадугледжвае ўвядзенне санкцый на два гады.



Пры гэтым у дыппрадстаўніцтве падкрэсліваюць, што ўсе астатнія санкцыі ўрада ЗША працягваюць дзейнічаць. У іх ліку называюцца і санкцыі, уведзеныя 31 студзеня 2011 года і ў жніўні 2011 года ў адказ на дзеянні беларускіх уладаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.


Паляпшэнне адносін з Беларуссю ЗША звязваюць з захаваннем правоў чалавека ў краіне.



Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі