Золата-валютныя рэзервы зменшыліся на 355,5 млн долараў

Паводле папярэдніх звестак, на 1 снежня 2013 года золата-валютныя рэзервы дзяржавы склалі 6 мільёрдаў 465,2 млн долараў у эквіваленце, паведамляе doingbusiness.by.



Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце за месяц зменшыліся з 3 мільярдаў 780,9 млн долараў да 3 мільярдаў 665 млн.



Іншыя рэзервовыя актывы зменшыліся з 611,1 млн долараў да 471,1 млн.



Зніжэнне міжнародных рэзервовых актываў звязана з выплатай замежных і ўнутраных пазык, а таксама са зніжэннем кошту золата на міжнародных рынках.



Фота — 5min.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі