Зніжэнне кошту "шэнгена" да 35 еўра адкладаецца на нявызначаны тэрмін?

Зніжэнне кошту "шэнгена" да 35 еўра адкладаецца на нявызначаны тэрмін?

Рашэнне Беларусі адмяніць візы для грамадзян 80 краін свету і ўсіх краін Еўрасаюза ў тым ліку ніяк не паўплывае на перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. Па словах начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігара Фісенкі, Беларусь не гатовая да падпісання неабходнага Пагаднення з Еўрасаюзам.

Ігар Фісенка: “Гэтае пагадненне (аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое знізіць кошт шэнгенскай візы да 35 еўра, ― Еўрарадыё) увязанае з пагадненнем ад рэадмісіі. Шчыра кажучы, у 2015 годзе, два гады таму, стаўленне да гэтага пытання было адным, але пасля міграцыйнага крызісу ў Еўропе адбылася пэўная пераацэнка каштоўнасцяў, у тым ліку і на экспертным ўзроўні, і ў той сітуацыі, у якой мы сёння знаходзімся, мы не лічым, што мы згодныя выканаць пагадненне аб рэадмісіі ў тым разуменні, як гэта лічыць неабходным Еўрасаюз. У нас проста няма для гэтага адпаведнай інфраструктуры і гэтак далей. Неабходна быць рэальна гатовымі прымаць людзей, якія будуць вяртацца да нас у межах працэдуры рэадмісіі. Для гэтага неабходны час. І грошы”.

Тым не менш, прадстаўнік МЗС заяўляе, што ў астатнім са спрашчэннем візавых працэдур ніякіх праблем няма. “Шмат пра гэта кажуць, але разлічваць, што гэта моцна аблегчыць жыццё беларускім грамадзянам, таксама не даводзіцца”, ― упэўнены Фісенка.

Паводле Пагаднення аб рэадмісіі, Беларусь абавязаная будзе прымаць сваіх грамадзян а таксама асоб, якія выехалі з яе тэрыторыі ў іншую краіну, якія падлягаюць дэпартацыі з тэрыторыі іншай дзяржавы.

Фота 7dney.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі