Зніклага жыхара Пінска знайшлі мёртвым у Расіі

Жыхар Пінска Вадзім Дзям’янец, зніклы каля году таму, знойдзены мёртвым у Расіі. Яго цела знайшлі расійскія праваахоўнікі.

Мужчына з’ехаў на працу ў Бранск у 2013 годзе, а сувязь з ім згубілася ў лютым мінулага года. Сваякі нічога не ведалі пра яго месцазнаходжанне.

28 студзеня пошукава-выратавальны атрад “Анёл” паведаміў, што мужчына знойдзены загінулым. У Пінскім ГАУС парталу TUT.by пацвердзілі гэту інфармацыю і дадалі, што неўзабаве расійская паліцыя перадасць у Беларусь інфармацыю пра абставіны і прычыны смерці жыхара Пінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі