Знешні дзярждоўг Беларусі вырас да 12,8 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2014 года склаў 12 млрд 800 млн долараў. З пачатку года ён павялічыўся на 352,7 млн долараў, альбо на 2,8%.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў, у студзені-лістападзе прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі ў памеры амаль 5 млрд долараў. Значная частка гэтай сумы (4 млрд 489,8 млн долараў) — ад ураду і банкаў Расіі.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку года склала 4 млрд 230 млн 600 тысяч долараў. 2 млрд 702,5 млн долараў было выплачана ўраду і банкам Расіі, 1 млрд 104,7 млн долараў — Міжнароднаму валютнаму фонду.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі