Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета вырас амаль на 1 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета вырас амаль на 1 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета вырас на 977,8 млн долараў (на 7,9%). На 1 кастрычніка ён складаў 13,4 млрд долараў ЗША, інфармуе прэс-служба Міністэрства фінансаў нашай краіны.

Адзначаецца, што на працягу першых дзевяці месяцаў бягучага года Беларусь пазычыла 1 млрд 543,4 млн долараў (найбольш з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — 800 млн долараў). На выплаты па знешнім дзяржаўным доўгу было выдаткавана больш за 690 мільёнаў долараў (найбольш ураду Расіі — $225 млн).

Што да дзяржаўнага доўгу Беларусі, дык на 1 кастрычніка 2016-га ён складаў 36 млрд рублёў. У параўнанні з пачаткам года ён павялічыўся на 3,1 млрд рублёў ці на 9,6%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі