Змітра Дашкевіча на 2 гады пазбавілі правоў кіроўцы

Змітра Дашкевіча на 2 гады пазбавілі правоў кіроўцы

Змітра Дашкевіча на 2 гады пазбавілі правоў кіроўцы. Пра гэта распавёў сам апазіцыянер, які ў панядзелак выйшаў на волю пасля адбыцця трох сутак адміністрацыйнага арышту. Пазбаўляючы правоў кіроўцы, Дашкевіча пакаралі за інцыдэнт у студзені, калі судовыя выканаўцы ў яго спрабавалі канфіскаваць аўтамабіль за нявыплачаныя штрафы за ўдзел у вулічных акцыях. Спрабуючы ўцякаючы ад эвакуатара, ён, нібыта, наехаў на нагу адной з прыставаў, у яе разбіўся мабільны тэлефон. Пазней жанчына напісала заяву ў ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі