Змітра Дашкевіча затрымалі ў жывым эфіры: "Здравствуйте, это милиция"

Змітра Дашкевіча затрымалі ў жывым эфіры: "Здравствуйте, это милиция"

У Мінску затрымалі Змітра Дашкевіча — лідара "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі). Гэта адбылося практычна ў жывым эфіры: хлопец вёў трансляцыю сваіх перамяшчэнняў па горадзе. 

На моладзевага актывіста некалькі дзён палявалі міліцыянты і сілавікі ў цывільным. Перад гэтым быў затрыманы і асуджаны на трое сутак яшчэ адзін абаронца Курапатаў — Сяргей Пальчэўскі

Дашкевіч некалькі дзён правёў дома, але 10 сакавіка выйшаў на вуліцу. Ён меўся наведаць сядзібу БНФ і зайсці да судовага выканаўцы, бо ў яго апісваюць машыну. 

Дашкевіч ішоў па вуліцы, калі яго затрымалі, напаўшы са спіны. Пры гэтым з-за спіны актывіста чуваць жаночы голас: "Здравствуйте, это милиция".

Жонка Наста Дашкевіч піша, што Дашкевіча прывязуць у Першамайскі суд, дзе, хутчэй за ўсё, хутка асудзяць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі