Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў КДБ

Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў КДБ

Лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў КДБ. Пра гэта напісала ў Фэйсбуку яго жонка Наста

Знайсці Дашкевіча ўдалося дзякуючы сацыяльным сеткам. Наста напісала пост у Фэйсбук, што не ведае, што рабіць з машынай: пасля затрымання мужа ў яе не было ключоў ад аўто. Пасля гэтага ёй затэлефанавалі з КДБ і паведамілі, што аддадуць ключы ад машыны. 

Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку затрымалі сёння ўдзень, калі яны рабілі цяслярскія работы на кухні ў пісьменніка Уладзіміра Арлова. Таксама затрымалі Сяргея Пальчэўскага, які ездзіў на машыне Дашкевіча па інструменты. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі