Зінгерыс: Закрыццё офіса АБСЕ у Мінску - помста за аб'ектыўнасць

Так пракаментаваў рашэнне беларускіх улад аб непрацягненні мандата офіса АБСЕ у Мінску старшыня Камітэта Сойма Літвы па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс.

Па яго меркаванню, апошняе рашэнне з'яўляецца яшчэ адным "крокам у бок ад дэмакратызацыі беларускага грамадства да зачыненасці".

"Літва, да якой праз некалькі гадзін пераходзяць паўнамоцтвы па старшынстве ў АБСЕ, паспрабуе зрабіць усё, каб офіс з 40-ка чалавек затрымаўся ў Мінску як мага даўжэй", - адзначыў у інтэрв'ю DELFI Зінгерыс. У той жа час ён прызнаў, што рашэнне аб непрацягненні мандата "з'яўляецца вялікім выклікам" для Літвы, якая ўзначаліць АБСЕ, а ўлады Беларусі жадаюць, каб супрацоўнікі офіса пакінулі краіну як мага хутчэй.

Палітык лічыць, што Літва павінна ў аднабаковым парадку адмяніць аплату за візы для грамадзян Беларусі, Еўрасаюзу неабходна адклікаць мараторый на ўжыванне санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў улад Беларусі на чале з Лукашэнка. А таксама пашырыць спіс неўяздных, улучыўшы ў яго тых, хто датычны да рэпрэсій супраць прадстаўнікоў дэмакратычных сіл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі