Жыхары Гродна і Навагрудка заставаліся без святла

Жыхары Гродна і Навагрудка заставаліся без святла

У Гродне 6 лютага двойчы за дзень адбываліся адключэнні электрычнасці, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Першае здарэнне адбылося ў 8.42 раніцы. Без электрычнасці апынуліся чатыры шматкватэрныя жылыя дамы па вул. Паповіча, кінатэатр "Кастрычнік", ААТ "Белаграпрамбанк", гарадская клініка хуткай медыцынскай дапамогі (там запусцілі дызель-генератар). Прычынай аварыі стала пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ. Электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўленае ў 9.20.

Увечары, у 21.05, у абласным цэнтры зноў адбылася аварыя з электрычнасцю і па той самай прычыне. Гэтым разам без святла засталіся 38 шматкватэрных жылых дамоў па вуліцах Брыкеля, Таўлая, Ліможа. Аднавіць падачу электрычнасці спецыялісты здолелі ў 21.30.

Таксама ўвечары праблемы з электразабеспячэннем узніклі ў жыхароў Навагрудка. У 20.15 без святла апынуліся 48 прыватных жылых дамоў. Аднавіць ім падачу электрычнасці ўдалося толькі праз дзве гадзіны. Прычынай здарэння стаў выхад з ладу трансфарматара ТМГ-160.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі