Вы тут

Жыхары Баранавічаў падчас марозу засталіся без вады

Фота: baniaisauna.ru

Жыхары прыватнага сектара ў Баранавічах у моцныя маразы засталіся без вады. Як піша nashkraj.by, ад нізкіх тэмператураў папросту замёрз вадаправод.

З 7 па 10 студзеня баранавіцкія камунальнікі атрымалі 37 заявак ад прыватных асоб і арганізацый аб прамярзанні вадаправода. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па персанале, юрыдычнай і інфармацыйнай працы КУВП "Водаканал" Вадзім Навіцкі.

Па яго словах, 7 студзеня аварыйная служба водаканала атрымала 10 заявак, 8 студзеня — яшчэ 12. Усе звароты, акрамя аднаго, тычыліся прамярзання вадаправода ў прыватным сектары. Таксама, кажа Навіцкі, 8 студзеня "Баранавічыкамунцепласетка" паведаміла пра адсутнасць вады на кацельні на вуліцы Тэльмана, 62. Дзве гадзіны аварыйная брыгада водаканала адагравала сталёвы ўвод дыяметрам 50 міліметраў, пасля чаго вада зноў пачала паступаць на кацельню.

8 студзеня спецыялісты аварыйнай брыгады адагрэлі яшчэ пяць вадаправодаў ў прыватным сектары. Навіцкі дадаў, што па стане на 10 студзеня рамонтнікі выканалі 19 заявак па адагрэву трубаправодаў, у 9 выпадках заяўнікі справіліся сваімі сіламі.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі