Жыхару Маларыты пагражае 15 сутак за непадпарадкаванне памежнікам

Жыхару Маларыты пагражае 15 сутак за непадпарадкаванне памежнікам

Жыхару Маларыты пагражае 15 сутак арышту за непадпарадкаванне памежнікам.

Як удакладняе сайт Памежнага камітэта, здарэнне адбылося ўвечары 24 снежня ў Маларыцкім раёне. Падчас праверкі ўчастка беларуска-ўкраінскай мяжы з выкарыстаннем цеплавізара памежны атрад выявіў невядомага мужчыну, які рухаўся ўздоўж дзяржаўнай мяжы.

Памежнікі загадалі яму спыніцца, але парушальнік не рэагаваў, а потым паспрабаваў уцячы ўглыб тэрыторыі Беларусі.

Каб  спыніць яго, памежнікі зрабілі папераджальны стрэл у паветра з табельнай зброі. Толькі пасля гэтага мужчына спыніўся.

Парушальнікам апынуўся 26-гадовы часова непрацуючы жыхар Маларыты. Ён распавёў. што на рэжымнай тэрыторыі за 25 км ад горада ён апынуўся выпадкова, шукаючы свайго збеглага сабаку.

На маладога чалавека склалі адміністратыўныя пратаколы за парушэнне памежнага рэжыму і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. За першае яму пагражае штраф да 1050 рублёў (50 базавых велічынь). Па другім пратаколе яго могуць пакараць або такім самым штрафам або арыштам да 15 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі