"Івацэвіцкаму стралку", які забіў міліцыянта, выставілі абвінавачанне

"Івацэвіцкаму стралку", які забіў міліцыянта, выставілі абвінавачанне

Жыхару вёскі Бабровічы Івацэвіцкага раёна, які страляў у міліцыянераў, выставілі абвінавачанне. 57-гадоваму мужчыне пагражае смяротнае пакаранне.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 17 жніўня. Трое праваахоўнікаў прыйшлі да аднаго з вяскоўцаў, нібыта, з планавай праверкай — хацелі паглядзець, як ён захоўвае афіцыйна зарэгістраваную паляўнічую стрэльбу (у дзень здарэння былі і іншыя афіцыйныя версіі візіту, напрыклад, у міліцыі была інфармацыя пра незарэгістраваную зброю). Мужчына з нейкай прычыны адкрыў стральбу. Адзін міліцыянер загінуў, адзін атрымаў цяжкія раненні. Стралка затрымалі толькі праз некалькі гадзін, калі на месца прыехалі АМАП і байцы спецпадраздзялення МУС "Альфа". Паводле медасведчання, затрыманы быў цвярозы.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк інфармуе, што абвінавачанне вяскоўцу выставілі па артыкулах "забойства асобы ў сувязі з здзяйсненнем ёй службовай дзейнасці", "замах на забойства двух асобаў у сувязі са здзйсненнем імі службовай дзейнасці". Першы артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 20 гадоў, пажыццёвае зняволенне ці смяротнае пакаранне. Расследаванне працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі