Жыхара Пінска праз Skype папрасілі распрануцца, а пасля шантажавалі відэазапісам

Жыхара Пінска праз Skype папрасілі распрануцца, а пасля шантажавалі відэазапісам

Жыхара Пінска праз Skype папрасілі распрануцца, а пасля шантажавалі відэазапісам. Праваахоўнікі затрымалі зламысніка. Ім аказаўся 28-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна. У 2015 годзе ён пазнаёміўся з пінчуком праз сацыяльную сетку, пры гэтым выдаваў сябе за дзяўчыну. На "яе" просьбу мужчына і распрануўся, а вось "дзяўчыны" ён не пабачыў, нібыта, з-за тэхнічных праблемаў. Пазней яму даслалі відэазапіс, на якім ён быў без вопраткі, пагражалі выкласці яго ў інтэрнэт. За маўчанне трэба было заплаціць 2,5 млн рублёў.

Аднак і пасля пералічэння грошай шантаж працягнуўся. Тады жыхар Пінска і звярнуўся ў міліцыю. "Відэааператара" адшукалі. Высветлілася, што ён мае сапраўдны талент да пераўвасабленняў і нават збіраўся паўдзельнічаць у папулярным тэлешоў. Аднак гэтыя яго планы не збыліся. За выраб парнаграфічнага матэрыялу і вымагальніцтва праз інтэрнэт ён асуджаны на 5 гадоў зняволення, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі