Жыхар Мастоўшчыны скраў крадзены партманет

68-гадовы пенсіянер забыў кашалёк на прылаўку крамы, перадае БелаПАН. Калі прадавачка пабачыла парманет і стала пытацца, каму ён належыць, пенсіянер ужо сышоў. Аднак на кліч адгукнуўся 31-гадовы мужчына. Прадавачка аддала кашалёк, як яна думала, уладальніку, а той вырашыў прапіць знойдзеныя грошы.

Купіўшы выпіўку, мужчына выправіўся на возера, запрасіўшы з сабой прыяцеля. Калі мужчына, захмялеўшы ад выпітага, заснуў, яго сабутэльнік скраў кашалёк з рэшткамі грошай.

Пенсіянер, выявіўшы прапажу, заявіў у міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мастоўскага РАУС затрымалі абодвух зламыснікаў.

Фота — runews24.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі