Жыхар Дзяржынскага раёна адбіў напад невядомых у масках і з пісталетам

Два разбойныя напады зафіксаваныя ў Беларусі за апошнія суткі. Уначы двое невядомых залезлі ў акно дома ў вёсцы Беражное Столінскага раёна. Яны збілі гаспадыню, патрабавалі аддаць ім грошы. Аднак, нічога не знайшоўшы, уцяклі. Было высветлена, што зламыснікі — гэта жыхары Давід-Гарадка, беспрацоўныя. Аднаго з іх ужо затрымалі.

Двое невядомых у масках напалі на дом у вёсцы Антонаўшчына Дзяржынскага раёна. Яны зайшлі ў незачыненыя дзверы. У руках аднаго са зламыснікаў быў прадмет, які нагадваў пісталет. Невядомыя патрабавалі аддаць ім грошы. Аднак гаспадар аказаў супраціўленне і мужчыны ўцяклі. Міліцыя іх затрымала. Высветлілася, што гэта — 28-гадовыя жыхары Барысава, інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі